Firefox Focus

Проста прыватнае мабільнае агляданне

Firefox Focus — ваш адданы прыватны браўзер з аўтаматычнай аховай ад сачэння. З Focus вашыя старонкі загружаюцца хутчэй, а звесткі застаюцца прыватнымі.

Firefox Focus даступны як для iOS, так і для Android прылад.

Атрымаць Firefox Focus

Скануйце QR-код, каб пачаць

Скануйце QR-код, каб атрымаць Firefox Focus

Выдаляйце сваю гісторыю

Лёгка выдаляйце сваю гісторыю, паролі і кукі, каб непажаданая рэклама не праследавала вас у Інтэрнэце. Проста націсніце кнопку «Выдаліць» на панэлі пошуку — і яна знікне.

Перанясіце прыватны рэжым на новы ўзровень

«Прыватны прагляд» у большасці браўзераў насамрэч не такі ўжо і прыватны. Firefox Focus прапануе новы прадвызначаны ўзровень прыватнасці, які падтрымліваецца Mozilla, некамерцыйнай арганізацыяй, якая змагаецца за вашы правы ў Інтэрнэце.

Ахова ад сачэння

Firefox Focus прадвызначана блакіруе шырокі спектр распаўсюджаных трэкераў, уключаючы трэкеры сацыяльных сетак і іншыя назойлівыя трэкеры, напрыклад, рэкламы Facebook.

Паскорце агляданне

Focus выдаляе трэкеры, таму старонкі, якія вы праглядаеце, патрабуюць менш дадзеных і загружаюцца значна хутчэй. Акрамя таго, замацуйце да чатырох цэтлікаў на галоўным экране і пераходзьце на любімы сайт яшчэ хутчэй, нічога не ўводзячы.

Зроблена Mozilla

Мы верым, што кожны павінен кантраляваць сваё жыццё ў Інтэрнэце. Вось за што мы змагаемся з 1998 года.

Follow Lee on X/Twitter - Father, Husband, Serial builder creating AI, crypto, games & web tools. We are friends :) AI Will Come To Life!

Check out: eBank.nz (Art Generator) | Netwrck.com (AI Tools) | Text-Generator.io (AI API) | BitBank.nz (Crypto AI) | ReadingTime (Kids Reading) | RewordGame | BigMultiplayerChess | WebFiddle | How.nz | Helix AI Assistant